АБ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў ТЭХНАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ
Аннотация
Артыкул прысвечаны разгляду пытанняў рэалізацыі адукацыйнага і светапогляднага патэнцыялу беларускай мовы як дысцыпліны і як сродку фарміравання сацыяльна-асобасных, акадэмічных і прафесійных кампетэнцый сучасных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Прадэманстраваны досвед, назапашаны Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам у дадзеным кірунку, паказаны выхаваўчыя магчымасці і запатрабаванасць беларускай мовы ў тэхналагічнай адукацыі сучаснай Беларусі. Падкрэсліваецца значэнне навучальнай дысцыпліны па дзелавой лексіцы беларускай мовы. Вылучаны 30 дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага і адмысловага цыклаў, выкладанне якіх вядзецца на беларускай мове, па 29 з якіх маюцца электронныя канспекты лекцый, даступныя студэнтам праз бібліятэку, а таксама 350 розных выданняў БДТУ навучальна-метадычнага характару на беларускай мове. Коратка апісаны прадугледжаныя планам развіцця ўніверсітэта мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне ўжывання мовы ў навучальным працэсе. Пашыраецца ўжыванне беларускай мовы ў студэнцкай практыцы ў тым ліку за кошт іх удзелу ў штогадовых конкурсах, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, кружках студэнцкага навуковага аб’яднання «Пошук», «Памяць», «Мая Радзіма – Беларусь», «Спадчына», «Патрыёт», «Крыніца», а таксама ў літаратурным клубе «Ветліца», праекце «Жыву і памятаю».
Авторы
Список литературы
1. Зданович Н. И., Каплич В. М., Шапорова Я. А. Концепция проектируемой экологической тропы «Сказка Негорельского леса» // Труды БГТУ. 2015. № 1 (174): Лесное хозяйство. С. 256–259. 2. Экологическая тропа «Сказка Негорельского леса» как объект образовательного туризма / Н. И. Зданович [и др.] // Труды БГТУ. 2017. Сер. 1, № 1 (192): Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. С. 74–78.