ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА ЯК АДЗІН З ВІДАЎ НАВУКОВАЙ ПРАЦЫ
Аннотация
У артыкуле адлюстроўваюцца асаблівасці беларускага навуковага маўлення пры рабоце над дыпломным праектам, даюцца асновы падрыхтоўкі і афармлення навуковай працы ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, вызначаюцца асноўныя заканамернасці функцыянальнага стылю навуковай і тэхнічнай літаратуры. Варта мець на ўвазе, што дыпломная работа – гэта не пераказ крыніц літаратуры, а дастаткова самастойная даследчая праца. Яна ўключае ў сябе: вылучэнне праблемы, якая не атрымала дастатковага асвятлення ў літаратуры; выяўленне і ўвядзенне ў навуковую мову новых крыніц і паведамленне на гэтай аснове новых фактаў; устанаўленне новых сувязей паміж вядомымі з’явамі; новую пастаноўку вядомай праблемы; арыгінальныя вывады; рэкамендацыі аб выкарыстанні выяўленных матэрыялаў і вывадаў у навуцы або практыцы. Выкананне дыпломнай работы ў значнай меры дае магчымасць меркаваць аб падрыхтаванасці выпускніка да далейшай дзейнасці. Асноўнымі мэтамі дыпломнай работы з’яўляюцца: сістэматызацыя, пашырэнне і паглыбленне тэарэтычных ведаў будачага спецыяліста; развіццё навыкаў самастойнай працы, авалоданне методыкай даследавання і эксперыментаванне пры рашэнні практычных задач. Артыкул будзе карысны студэнтам усіх спецыяльнасцей тэхнічных ВНУ пры падрыхтоўцы, афармленні і абароне дыпломнай работы.
Авторы
Список литературы
1. Кузьміч В. А., Міксюк Р. В., Савіцкая Н. Я., Скорабагатая А. І., Швед Г. Ф. Навуковы стыль мовы. Водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, дыпломная работа. Мінск: БДТУ, 1999. С. 66.